понедельник, 7 декабря 2015 г.

Паважаныя наведвальнікі!
    Вітаю ўсіх на маім сайце! Я задумала гэты сайт не толькі для таго, каб пра мяне даведаліся. Лічу, што матэрыялы сайта будуць карыснымі для вучняў: для праверкі і карэкцыі ведаў, для развіцця лагічнага мыслення. А яшчэ я хачу падзяліцца сваімі напрацоўкамі з настаўнікамі. Наша прафесія патрабуе шмат часу для стварэння розных метадычных матэрыялаў. Развіццё інфармацыйных тэхналогій садзейнічае паскарэнню стварэння такіх распрацовак, а глабальная камп’ютарная сетка – іх распаўсюджанню. На маім сайце вы зможаце знайсці метадычныя напрацоўкі да ўрокаў (прэзентацыі, тэсты, красворды, розныя віды практыкаванняў), творчыя работы вучняў. Асноўная частка матэрыялаў, размешчаных на сайце, на беларускай мове.
     Паважаныя калегі! Буду рада, калі матэрыялы сайта будуць карыснымі для вас.

З павагаю, Людміла Браніцкая

Комментариев нет:

Отправить комментарий